Гісторыя Рэкляма

Збор на карысьць беларускае школы ў Наваградчыне

Пяцёга чэрвеня ў Наваградку збіраюць ахвяры на беларускую школу пад эмблемаю васількоў. Дапамогу з іншых паветаў таксама прымаюць.

Збор на карысьць беларускае школы ў Наваградчыне

5 чэрвеня 1924 г. адбудзецца ў Наваградку збор ахвяр на карысьць „Таварыства Беларускае Школы пачатковай і сярэдняй у Наваградку“. Эмблемай будзе малюнак „Васілька“ з адпаведным напісам. Збор арганізоўваецца прэзыдыумам Рады памянёнага Таварыства.

Уважаючы на цяжкае палажэньне беларускага прыватнага школьніцтва, заклікаюцца Навагрудчане да гарачага удзелу ў зборы і да шчодрых ахвяр на разьвіцьцё беларускае школы.

Надсыланыя Т-ву ахвяры з другіх паветаў і мейсцаў будуць прыймацца з глыбокай удзячнасьцю.

Усе спачуваючыя беларускаму школьніцтву запрашаюцца адгукнуцца ў гэты дзень 5. VI. 24 г. на карысьць Т-ва Беларускае Школы ў Наваградку.

Каментары