Першая лэдзі ЗША Мэлянія Трамп 5 лістапада прыняла ў Белым доме дэлегацыі Расеі і Украіны і перадала асабістыя лісты прэзыдэнту Украіны Ўладзіміру Зяленскаму і расейскаму лідэру Ўладзіміру Пуціну. Паводле паведамленьняў украінскіх выданьняў, лісты перадалі праз Арахамію і Дзьмітрыева.
Бакі падсумавалі вынікі першай з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня сумеснай гуманітарнай місіі — эвакуацыі мірных жыхароў з горада Алешкі на Херсоншчыне, які знаходзіцца пад расейскім кантролем.
З боку Расеі на сустрэчы прысутнічалі ўпаўнаважаная па правах чалавека Яна Лантратава і спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта па інвэстыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі, кіраўнік РФПІ Кірыл Дзьмітрыеў.
Прыём прайшоў раніцай у Вашынгтоне. Адкрытая частка сустрэчы, паводле зьвестак адной крыніцы, доўжылася 20 хвілін, паводле іншых зьвестак — каля 25 хвілін. Бакі абмяняліся падзякамі, падарункамі і лістамі.
Мэлянія Трамп напісала лісты Зяленскаму і Пуціну. Паводле паведамленьня ўкраінскага выданьня RBC-Украіна, у звароце яна падкрэсьліла важнасьць дасягненьня трывалага міру ў рэгіёне. Зьмест пасланьняў не разгалошваецца.
Першая лэдзі выказала надзею, што гуманітарная апэрацыя ў Алешках прывядзе да ўсталяваньня міру. Яна сказала: «Мы жывем, каб сьмяяцца, творыць, дасьледаваць і кахаць. Няхай Алешкі стануць той сьціплай іскрай, якая разгарыцца ў нязгасны агонь міру».
Паводле слоў Мэляніі Трамп, яна асабіста ўдзельнічала ў кожным этапе падрыхтоўкі місіі: вывучала пляны разьмініраваньня, аэрафотаздымкі, стан дарог і маршруты эвакуацыі.
У кастрычніку 2025 году Мэлянія Трамп заявіла, што атрымала адказ Пуціна на ліст пра вывезеных украінскіх дзяцей, і паведаміла, што пасьля гэтага з расейскім лідэрам адкрыты канал камунікацыі.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…