Дзяржава Фінансы

Беларусбанк з 4 лістапада спыніў пераводы MoneyExpress з картак UnionPay у Кітай

Адпраўка грошай на карткі UnionPay у КНР недаступная на сайце банка і ў «М-Банкінгу». Беларусбанк заявіў, што прымае меры для аднаўленьня апэрацый.

Беларусбанк з 4 лістапада спыніў пераводы MoneyExpress з картак UnionPay у Кітай

Беларусбанк са серады, 4 лістапада, часова прыпыніў пераводы MoneyExpress з картак UnionPay банка на карткі UnionPay у Кітаі. Абмежаваньне дзейнічае на сайце банка і ў паслузе «М-Банкінг», паведаміў сам банк на сваім сайце.

Паводле заявы Беларусбанка, ён прадпрымае ўсе неабходныя меры для вырашэньня пытаньня і аднаўленьня апэрацый. Пра аднаўленьне пераводаў банк паабяцаў паведаміць дадаткова. Прычыну прыпынку банк не назваў.

Гэта не першае абмежаваньне банка сёлета. У ліпені 2026 году Беларусбанк прыпыніў пераводы з карткі на картку, калі валюта пераводу адрозьніваецца ад валюты рахунку. 29 ліпеня 2026 году ён часова абмежаваў валютна-абменныя апэрацыі па рахунках у юанях.

Каментары