24-га г. м. уложаная пры спатканьні прэм‘ераў нота Англіі і Францыі была праз паслоў апошніх у Бэрліне аддадзена нямецкаму міністру загранічных спраў Штрэзэману. Як мы казалі вышэй, нота трэбуе ад нямецкага ўраду поўнага кантролю саюзнай камісіі над аружнымі сіламі Нямеччыны.
Нямецкі пасол у Парыжу Гэш — прыбыў у Бэрлін і быццам радзіць ураду прыняць дамаганьні ноты. Ведамая венская газэта падае, што нямецкі ўрад мае згадзіцца на ваенны кантроль, каб паказаць, што яму няма што хаваць ад саюзьнікаў…
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…