Гісторыя Архівы

Азнака зьдзічэньня

Кракаўская газэта паведамляе, што ў Вільні нехта зьнішчыў магілу Валента Патоцкага на жыдоўскім магільніку. Кажуць, графа спалілі ў 1749 годзе за пераход у юдаізм, і газэта бачыць у гэтым дзікі фанатызм.

Азнака зьдзічэньня

Кракаўская газэта „Nowy Dziennik“, падае гэткую вестку з Вільні:

На віленскім жыдоўскім магільніку зьбяшчэшчана і зруйнавана магіла Валента Патоцкага.

Многа, многа гадоў таму назад, пазнаёміўшыся ў Амстэрдаме з тальмудычным сьветам, граф Патоцкі так захапіўся ім, што прыняў жыдоўскую веру. Гэта трымалі ў сакрэце, як праступленьне, „абражаўшае“ каталіцкую веру. Аднак, тайна гэная была выкрыта, і ў 1749 годзе Патоцкага жыўцом спалілі на вогнішчы. Попел ад яго жыды выкралі і з вялікай пашанай пахавалі на сваім магільніку. Год таму назад нехта зрубіў вельмі старое дрэва, якое расло на магіле, а вось цяпер нехта невядомы збурыў і яго магілу.

Як бачым, дзікі фанатызм, які ў 1749 годзе спаліў Патоцкага (такая была тады „свабода веры“ ў Польскай Рэчыпаспалітай), аджыў у адраджонай Польшчы…

Каментары