Гісторыя Архівы

Запытаньне пану Камісару Ураду ў Вільні

Газэта пытаецца ў камісара ўраду, дзеля чаго нейкі Валэйша, раней загразіўшы палкай, ужо трымае рэвальвэр, і ці праўда, што ўлады афіцыйна дазволілі яму яго насіць.

Запытаньне пану Камісару Ураду ў Вільні

Пасьля таго, як у нашай газэце было надрукована аб крымінальнай прошласьці п. Валэйшы, „прэзэса“ так-званага „Беларускага“ Грамадзянскага Сабраньня і галавы „польскае партыі“, апошні раздабыў сабе „рэзіну“ і пачаў пагражаць ею ўсім, каго падазраваў у супрацоўніцтве ў газэце. Ды на грам. Луцкевіча спрабаваў напасьці, але напад быў адбіты гр. Луцкевічам яго ўласнай палкай з вельмі балючымі для Валэйшы вынікамі. Тады п. Валэйша завёў сабе рэвальвэр і пры сьведках далей гразіўся ўжыць яго проці беларускіх дзеячоў замест аказаўшаеся безкарыснай „рэзіны“. Цяпер мы даведаліся, быццам п. Валэйша атрымаў ад прыналежнае ўлады права на нашэньне рэвальвэру. Дык пытаемся ў п. Камісара Ураду: ці гэта праўда і ці вядомы яму мэты, дзеля якіх п. Валэйшы прыпатрэбіўся аружжа і права на нашэньне яго?

Каментары