Гісторыя Архівы

Да зямельнай рэформы ў Латвіі

Латвійскі Сойм забраў зямлю ў абшарнікаў без выкупу. Францыя, Італія і Польшча пратэставалі, але ўрад Латвіі адмовіўся ствараць сумесную камісію, бо лічыць справу ўнутранай.

Да зямельнай рэформы ў Латвіі

Як ведама, Латвійскі Сойм прыняў закон аб адабраньні ад абшарнікаў зямлі бяз выкупу. Проці гэтага запратэставалі грамадзяне загранічных дзяржаваў ўрады якіх—французскі, італьянскі і польскі—зьвярнуліся з пратэстам да латвійскага ўраду, баронячы правы грамадзян. На гэта Латвійскі ўрад абяцаў, што грамадзяне чужаземныя атрымаюць пэўную сплату.

Тады загранічныя ўрады патрэбавалі стварэньня супольнай камісіі для акрэсьляньня нормаў сплаты… Але на гэта Латвійскі ўрад адказаў рашучай адмовай, заявіўшы, што гэта ёсьць чыста ўнутраная справа Латвіі.

Каментары