Гісторыя Архівы

Крывавы захват праваслаўнае царквы

Пры перадачы праваслаўнае царквы каталікам у Кубрадовічах успыхнула бойка, у якой каля пяцідзесяці чалавек пабітыя, а дзесяць цяжка паранены. Газэта іранічна называе гэта плёнам палітыкі ўраду.

Крывавы захват праваслаўнае царквы

У вёсцы Кубрадовічах, Грубешоўскага ваяводзтва, пры забіраньні праваслаўнае царквы на каталіцкі касьцёл узьнялася баталія паміж праваслаўнымі і каталікамі. Цяжка пабіты каля 50 асоб, ранены паважна—10.

Вось, вынікі „апалітычнага“ ўрадаваньня габінэту п. Грабскага! Людзі адны адным кроў пускаюць, затое ўладзе спакайней….

Каментары