Гісторыя Архівы

Напад на мястэчка Крывічы

Банда з трыццаці ўзброеных людзей абрабавала мястэчка ў 30 вёрстах ад мяжы, забіла двух паліцыянтаў і з здабыткам пайшла да савецкай граніцы.

Напад на мястэчка Крывічы

Віленскія газэты пішуць: на мяст. Крывічы, якое ляжыць у 30 в. ад радавай граніцы, 18 г. м. а 8 гад. ўвеч. напала банда з 30 душ, узброеных у карабіны, рэвальвэры і ручныя гранаты, акружыла мястэчка, перарэзаўшы ўсе тэлеграфныя і тэлефонныя дроты. Заняўшы ўсе дарогі з мястэчка, бандыты пачалі рабаваць яго жыхароў. Першай ахвярай стаўся ксёндз Весялоўскі. Другая група напала на паліцэйскі пастэрунак; 2 паліцыянты забіты, адзін ранены. Абрабаваўшы ўсіх багацейшых жыхароў, бандыты на 14 падводах павязьлі ўсё да граніцы С.С.Р.Р.

Каментары