Гісторыя Архівы

Напад і абезаружаньне

Пад Лунінцам банда з 20 чалавек паспрабавала перайсьці мяжу, а пагранічнік Булат, які падняў трывогу, быў падстрэлены і пакінуты ў балоце.

Напад і абезаружаньне

Паводле „Gaz. Por.“, банда, зложаная з 20 душ, прабавала перайсьці з-за межаў С.С.Р.Р на тэрыторыю Лунінецкага павету.

Банду заўважыў пагранічны вартаўнік, Язэп Булат, які падняў трывогу. Бандыты пачалі стралять у яго з вінтовак і ранілі яго, а пасьля, крэпка пабіўшы прыкладамі, кінулі ў балота. Вінтоўку Булата забралі, а пакінулі сваю з паламаным прыкладам.

Каментары