Гісторыя Архівы

Нямецкі дзень

Нацыяналістычнае сьвята ў Нямеччыне перайшло ў бойкі з камуністамі. Пад Бэрлінам загінула шмат камуністаў, паліцыя была на баку нацыяналістаў.

Нямецкі дзень

У апошнюю нядзелю па ўсей Нямеччыне „сьвяткавалі“ арганізаваны нацыяналістамі „Нямецкі дзень“. Голасныя мітынгі і дэманстрацыі не абыйшліся без канфліктаў і боек, асабліва з камуністамі.

Паліцыя ўсюды трымала старану нацыяналістаў. Асабліва крывавая бойка ўзьнялася ў малым гарадку каля Бэрліна, скуль у апошні прыбыла каля 8.000 камуністаў, каб перашкодзіць нацыяналістычнаму „дню“. Паліцыя прыгатавала кулямёты… У выніку шмат камуністаў палягло. Ранены 3 паліцыянты. Шмат арыштавана камуністаў…

Каментары