Гісторыя Архівы

Выбары ў Нямеччыне: лічбы

23 з паловай мільёны галасоў: сацыял-дэмакраты страцілі 81 мандат, нацыяналісты і камуністы выйгралі, а Цэнтр аддаў 7 мандатаў.

Выбары ў Нямеччыне: лічбы

Пры выбарах у нямецкі рэйхстаг пададзена галасоў 23 з паловай мільёны. Тэўтонская партыя атрымала 1.900.000 галасоў, нямецк. нацыянальная партыя 4.600.000, дэмакраты — 1.600.000, партыя цэнтру — 3.200.000, сацыял-дэмакраты — 5.000.000, камуністы — 3.600.000, гановэрская партыя — 240.000 і дробныя партыі — 700.000. Такім чынам сацыял-дэмакраты страцілі 81 мандат; буржуазныя партыі, што імкнуцца да аднаўленьня манархіі, і нацыяналісты выйгралі 28 мандатаў; народная партыя страціла 1/3 мандатаў; цэнтр страціў 7 мандатаў, якія перайшлі да камуністаў. Па лічбе мандатаў камуністычная партыя займецца ў рэйхстагу чацьвертае мейсца.

Каментары