Гісторыя Архівы

Новы старшыня францускага Сэнату

Старшынёй Сэнату абраны дэ-Сэльв, і гэта, на думку газэты, звужае межы палітычнай амністыі, якую рыхтуе Эрыо. Пад ёй не апынуцца асуджаныя за здраду.

Новы старшыня францускага Сэнату

На месца выбранага за Прэзыдэнта Рэспублікі Думэрга старшынёй французскага Сэнату выбраны дэ-Сэльв. Выбар дэ-Сэльва ў пэўным сэнсе абмяжоўвае перамогу лявіцы. Можна думаць, што Сэнат пад кіраўніцтвам новага старшыні паставіць значна вузейшыя межы праектаванай Эрыо палітычнай амністыі, выключыўшы з яе засуджаных „за здраду дзяржавы“: вядомага немцафіла Кайо і іншых. Якраз дэ-Сельв калісь, у часе вайны, разам з Клемансо і Пуанкарэ дабіўся раскрыцьця ўсей „здрады“…

Каментары