Левыя польскія партыі Сойму і Сэнату паслалі адозву ці адрас французскай лявіцы на імя прэм. Эрыо, у якой выражаюць радасьць з прычыны перамогі яе, і — зьдзіўленьне для Вялікай Францыі… Далей у адозьве, ці можа толькі ў „Роботніку“, штось наблутана, бо напісана літэральна так: „зычучы Польшчы Прышласьці так, як і Табе, Пане Старшыня, наступленьня такога парадку рэчаў, калі запануюць сацыяльная справядлівасьць і мір“. Далей ідуць кампліманты „покоёвасьці“ Францыі.
Трэба, вельмі трэба зычыць, каб у Польшчы, а перад усім у польскай дэмакратыі, запанавалі нарэшце паняцьці справядлівасьці, ня толькі сацыяльнай, але і нацыянальнай, але дзіўна неяк, паздраўляючы французскага прэм‘ера, складаць перад ім добрыя пажаданьні… Польшчы…
Няўдалая нейкая „дэмакратыя“ ў Польшчы…
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…