Пакушэньне, ці дзіцячая забава? У віленскай часопісі „Słowo“ з 25 чэрвеня была надрукавана гэткая заметка:
„Пакушэньне на броневік.
У панядзелак панцырны поезд „Данута“, ідучы з Ляндварова у Вільню, на галоўным шляху каля Воучае Лапы быў спынены з прычыны таго, што пуць быў заваленны каменьнямі і бярвеньнямі. Толькі дзякуючы ўважлівасьці жаўнераў поезд у час спыніўся і ўхіліўся ад катастрофы“.
Назаўтрае, аднак, пасьля такога сэнсацыйнага паведамленьня ў тэй-жа газеце было надрукована, што пакушэньня тутака ня было, а гэта дзеці гуляючы панакладалі кучы каменьня, якое было жаўнерамі скінута.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…