Гісторыя Архівы

Падпал казённых дроў

Пры чыгунцы паміж Бельскам і Гайнаўкай згарэлі складзеныя дровы — каля 30 кубамэтраў. Сьледзтва ўстанавіла, што падпалілі іх мясцовыя банды.

Падпал казённых дроў

„Dzien. Wil.” піша:

„У начы з 3 на 4 мая г. г. паміж станцыямі Бельск і Гайнаўка машыніст праяжджаўшага пасажырскага поезду заўважыў, што зложаныя пры чыгунцы дровы гараць. Высланая ўраз-жа чыгуначная пажарная дружына затушыла пажар. Згарэла каля 30 кубічных мэтраў дроў. Пачатковае сьледзтва выявіла, што пажар узьняўся ад падпалу, зробленага бандамі, што бадзяюцца ў гэтых ваколіцах”.

Каментары