Гісторыя Архівы

Палітычнае палажэньне ў Нямеччыне

Пасьля выбараў у Нямеччыне ўлада засталася за ранейшым канцлерам Марксам. Ягоная скромная праграма абапіраецца на Вэрсальскі трактат, але ўрад мае надзейную большасьць толькі ў меншай частцы парлямэнту.

Як мы і прадбачылі па складу новага парлямэнту, кіруючая „большасьць“ у ім асталася тая самая, што была ў старым. А толькі што прэзыдэнт Эбарт назначыў канцлерам (прэм'ерам) таго самага Маркса, зацьвярдзіўшы і ўвесь стары склад яго габінэту.

5 чэрвеня гэты „новы“ ўрад прадставіўся новаму Сойму.

Праграма габінэту, абвешчаная ў экспозэ прэм'ера Маркса, кажа аб тым, што за прыняцьце і ляяльнае выкананьне дакладу камісій рэчазнаўцаў (у справе адшкадаваньняў) урад будзе дамагацца:

1) звальненьня ўсіх арыштаваных акупацыйнымі ўладамі немцаў, 2) скасаваньня ўсіх „свабодных“ дагавораў, зробленых тымі ўладамі з нямецкімі прамыслоўцамі, 3) аддачы назад пад агульна нямецкае ўпраўленьне ўсіх захопленых акупантамі жалезных дарог, 4) скасаваньня мытнае граніцы паміж Нямеччынай і акупаванымі абшарамі і 5) эвакуацыі Рурскага басэйну і іншых абшараў у часе, прадбачаным у Вэрсальскім Трактаце…

Як бачым, праграма вельмі скромная і—таксама ня новая, як урад, што яе выставіў; абодва стаяць на груньце Вэрсальскага Трактату. На груньце такой праграмы няцяжка будзе паразуменьне з урадамі Францыі і Англіі.—Бо, як ведама, ангельскі ўрад мае ў сваім складзе міністраў, якія стаяць нават на груньце радыкальнага перагляду ўсяго Вэрсальскага Трактату…

У сваей адозьве, тлумачучы сарваньне перагавораў аб утварэньні правацэнтравага ўраду, нацыяналісты заяўляюць, што прычынай гэтага было нездавалененьне іх дамаганьня перамены заграничнай палітыкі, прарочучы хутка новы крызыс габінэту… Слушнасьць гэтага прароцтва ясна з таго, што на першым-жа паседжаньні парлямэнту выявілася, што ўрад мае зусім пэўную апору толькі ў 138 паслах з агульнай лічбы 470.

Людоўцы думкамі падзяліліся ўжо паміж правіцай і цэнтрам, але не разьдзяліліся яшчэ пакуль што на дзьве асобныя партыі, і дзеля гэтага вонках ня маюць выразнага твару і вольнай рукі…

Вельмі характэрная чырта палітычнага палажэньня ў Нямеччыне — тая, што Вэрсальскі Трактат, як нейкая сталёвая рашотка, адначасна і бароніць штучна трымаючыся ўрад слабога цэнтру, і рэвалюцыянізуе ўсё мацнеючыя з кожным днём у Сойме і ў Краі — абодва флянкі.

Каментары