Пасьля інтэрпэляцыі ўкраінскіх паслоў у справе Бэсарабавай і наагул катаваньня ў Львоўскім вастрозе, да якое далучыліся „меншасьці“ і польская лявіца, было зроблена дазнаньне, у выніку якога былі „ўхілены ад урадаваньня“ два „стрэлачнікі“, Лабіяк і Маляўскі, бо было сцьверджана іх удзел у катаваньні.
Тады правыя ўступіліся за „пакрыўджаных“ паліцэйскіх, было зроблена новае „дазнаньне“ і…: сцьверджана „поўная нявіноўнасьць“ катаваўшых, якія ізноў дапушчаны да ўрадаваньня…

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…