Гісторыя Архівы

Інтэрпэляцыя ў справе таварыства «Сьветач»

Віленская ўлада адмовілася зацьвердзіць статут таварыства ксяндзоў-беларусаў і не растлумачыла прычыны. Пасол Станкевіч патрабуе ад міністра падрабязных выясьненьняў і скасаваньня адмовы.

Інтэрпэляцыя ў справе таварыства «Сьветач»

Пасла кс. А. Станкевіча да п. Міністра Унутраных Спраў у справе незацьверджаньня Т-ва Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“.

Закладчыкі Т-ва Каталіцкіх Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“ 23.IV.23 г. падалі Камісару Ураду на м. Вільню просьбу, каб зацьвердзіць статут Т-ва.

Ня гледзячы на тое, што ўсе фармальнасьці былі споўнены, пасьля паўгоду праз Камісара Ўраду на м. Вільню надышоў адказ такога зьместу:

„З даручэньня Делегата Ўраду ў Вільні гэтым паведамляю, што Міністэрства Ўнутраных Спраў адмовілася зацьвердзіць Т-ва Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“. Ад гэтай пастановы не даецца права зьвярнуцца да вышэйшай улады адміністрацыйнай…

(—) К. Вімбор, Камісар Ураду.

Паклікаючыся на арт. 108 Канстытуцыі Польскай Рэспублікі, а таксама на адпаведныя артыкулы Вэрсальскага Трактату, ніжэйпадпісаныя пытаюцца п. Міністра:

1) Ці п. міністар мае намер падаць падрабязныя выясьненьні, на якой аснове не зацьверджаны Статут Т-ва „Сьветач“.

2) Ці гатоў узяць назад сваю пастанову і зацьвердзіць Статут Т-ва Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“.

Варшава, 23.V.24 г.

Каментары