Палітыка Міжнародныя адносіны

Эўракамісія пачала рыхтаваць 23-і пакет санкцый супраць Расеі

Пакет плянуюць прадставіць да канца 2026 году. Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што паедзе ў Брусэль прасіць партнэраў узмацніць санкцыі.

Эўракамісія пачала рыхтаваць 23-і пакет санкцый супраць Расеі

Эўракамісія прыступіла да падрыхтоўкі 23-га пакета санкцый супраць Расеі. Паводле паведамленьняў СМІ, яго плянуюць прадставіць да канца 2026 году.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў: «Я паеду ў Брусэль, каб папрасіць сваіх партнэраў сур’ёзна разгледзець пытаньне ўзмацненьня санкцый супраць Расеі». Па яго словах, Польшча мае намер дамагацца далейшага ўзмацненьня абмежаваньняў.

Пакуль невядома, якія іменна меры ўвойдуць у новы пакет.

Каментары