Палітыка Міжнародныя адносіны

У Львове падчас расейскага нападу знаходзілася беларуская дэлегацыя

Паводле зьвестак мэра Львова Андрэя Садавага, падчас атакі ракетамі і дронамі 20 лістапада загінулі двое жыхароў, колькасьць параненых дасягнула дзевяці.

У Львове падчас расейскага нападу знаходзілася беларуская дэлегацыя
Фота: 5.ua

Прапанаваць вокладку

Падчас расейскага нападу на Львоў 20 лістапада ў горадзе знаходзілася беларуская дэлегацыя. Дзяніс Кучынскі расказаў, што дэлегацыя перачакала ўдар у сховішчы чыгуначнага вакзала.

Кучынскі дадаў, што ўсю ноч доўжылася атака расейскіх дронаў і ракетаў. Паводле яго слоў, дроны чутныя і цяпер, атака не спыняецца.

Расея атакавала чыгуначную станцыю ў Львове. Мэр Андрэй Садавы паведаміў, што ў выніку атакі ракетамі і дронамі 20 лістапада загінулі двое. Сілы супрацьпаветранай абароны працавалі амаль шэсьць гадзінаў без перапынку падчас масаванай атакі на Львоўшчыну.

Удар прыйшоўся па кветкавым тэрмінале станцыі «Сковіеў». Начальнік Львоўскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Казіцкі сказаў, што двое загінулі пры атацы ворага на гэтую станцыю, і яшчэ прынамсі чацьвёра пацярпелі. Паводле яго ж зьвестак, ёсьць паранены ў Залачоўскім раёне.

Садавы ўдакладніў, што загінулі двое жыхароў горада, а колькасьць параненых дасягнула дзевяці. Усяго, паводле наяўных зьвестак, пры атацы на станцыю загінулі двое і сямёра атрымалі раненьні.

Каментары