Чарговы абмен расейскіх і ўкраінскіх ваеннапалонных праходзіць 23 кастрычніка ў Гомелі. Таксама на радзіму павінны вярнуцца мірныя грамадзяне, паведамляюць прыватныя беларускія выданьні, што працуюць у краіне.
У пункце пропуску «Новая Гута» сустрэліся ўпаўнаважаная па правах чалавека ў Расеі Яна Лантратава і ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Дзьмітро Лубінец. Паводле паведамленьняў дзяржаўных СМІ Беларусі, на беларуска-ўкраінскай мяжы пачаліся працэдуры абмену, а сам ён праходзіць па формуле «270 на 270».
Напярэдадні, 22 кастрычніка, на мяжы Беларусі і Ўкраіны прайшла гуманітарная місія, падчас якой дадому вярнуліся 14 расейцаў і ўкраінцаў. Тады амбудсмэны дзьвюх краін таксама папярэдне сустрэліся ў «Новай Гуце», паведамляюць недзяржаўныя беларускія выданьні.
Пункт пропуску ў Гомельскай вобласьці выкарыстоўваецца для такіх працэдур ня ўпершыню. У чэрвені 2026 году там адбыўся абмен ваеннапалоннымі па формуле «160 на 160», а на наступны дзень — абмен мірнымі жыхарамі, па 7 чалавек з кожнага боку. У жніўні 2026 году, паводле зьвестак дзяржаўных СМІ Беларусі, прайшоў абмен «103 на 103», пры гэтым беларускі бок забясьпечыў лягістыку і мэдычную дапамогу.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…