Гісторыя Падзеі

У 1974 годзе на «Гомсельмашы» адкрылі вылічальны цэнтар з ЭВМ «Мінск-32»

Машына каштавала каля 100 тысяч рублёў пры сярэдняй зарплаце ў СССР каля 141 рубля, а за восем гадоў да гэтага ў Навабеліцкім раёне злучылі ў сетку сем кацельняў.

У 1974 годзе на «Гомсельмашы» адкрылі вылічальны цэнтар з ЭВМ «Мінск-32»

Летам 1974 году на «Гомсельмашы» ўрачыста адкрылі інфармацыйна-вылічальны цэнтар. Завод заснаваны ў 1930 годзе і выпускае сельскагаспадарчую тэхніку. Зь вялікай доляй верагоднасьці, у цэнтры ўсталявалі ЭВМ «Мінск-32».

Мадэль «Мінск-32» зьявілася ў 1968 годзе. Апэратыўная памяць дасягала 65536 слоў, з магчымасьцю пашырэньня ў чатыры разы. У максымальнай камплектацыі машына мела 0.5 мэгабайта энэргіянезалежнай памяці на фэрытавых стрыжнях.

Да кампутара падключалі да 136 вонкавых прыстасаваньняў. Тэхнічная дакумэнтацыя налічвала 8 тысяч старонак, а спажывала машына прыкладна 15 кілават электраэнэргіі.

ЭВМ каштавала каля 100 тысяч рублёў. Сярэднямесячная зарплата ў СССР у 1974 годзе складала каля 141 рубля.

Усяго выпусьцілі 2889 асобнікаў «Мінск-32». Да 1976 году на машыны гэтага тыпу прыпадала больш за 70% парку заводзкіх ЭВМ краіны.

Яшчэ ў 1966 годзе ў Навабеліцкім раёне Гомеля пачалі ўкараняць сыстэму, якая аб'яднала сем ацяпляльных кацельняў у адзіную сетку з цэнтральным дыспэтчарскім вузлом. Першыя аб'екты падключылі на вуліцы Ільіча (дамы 55, 51, 41, 32, 26 і 14) і на вуліцы Рэпіна (дом 1). Эканамісты падлічылі, што за год сыстэма дапамагла зэканоміць 7000 рублёў.

На гомельскіх заводах 70-х гадоў час сынхранізавалі гадзіньнікавымі станцыямі, якія стаялі ў асобных памяшканьнях, як правіла на тэлефоннай станцыі.

Радыё ў Гомелі пачало вяшчаць у 1926 годзе. У 1950 годзе ў горадзе стварылі аматарскі тэлецэнтар у ДК «Чыгуначнікаў», і ў тым жа годзе зьявіўся тэлевізійны цэнтар.

У 50-х гадах прыём сыгналу зь Мінску быў тэхнічна немагчымы, таму цэнтар прымаў праграмы з Кіева.

Каментары