Палітыка Міжнародныя адносіны

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Расеі, Украіны і ЗША, яны прадоўжацца два дні

Паводле Financial Times, Вашынгтон дамагаецца згоды Масквы на ўдзел эўрапейцаў у перамовах. Сярод галоўных тэмаў сустрэчы — спыненьне ўдараў па энэргетыцы і бясьпека суднаходзтва ў Чорным моры.

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Расеі, Украіны і ЗША, яны прадоўжацца два дні

10 лістапада ў Абу-Дабі, сталіцы ААЭ, пачаліся перамовы паміж Расеяй, Украінай і ЗША. Сустрэча ідзе ў працоўным фармаце пры пасярэдніцтве ЗША і заплянаваная на 10 і 11 лістапада.

Пра пачатак перамоваў паведаміла расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу. Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Стыў Уіткаф заявіў, што трохбаковыя перамовы пройдуць на ўзроўні працоўных групаў.

Асноўныя тэмы, паводле ўкраінскага выданьня, — энэргетычнае замірэньне, гэта значыць спыненьне ўдараў па энэргетыцы і крытычнай інфраструктуры, а таксама бясьпека суднаходзтва ў Чорным моры.

Уіткаф заявіў, што ЗША выступяць пасярэднікам, а абмеркаваньні будуць прысьвечаныя пасьляваенным мерам бясьпекі, дээскаляцыі, гуманітарным высілкам і наступным крокам на шляху да міру.

Паралельна Вашынгтон ставіць пытаньне пра ўдзел Эўропы. Паводле Financial Times, ЗША хочуць, каб Расея згадзілася на прысутнасьць эўрапейцаў у перамовах. Амэрыканскі чыноўнік сказаў выданьню, што адміністрацыя Дональда Трампа дамагаецца ад Масквы такой згоды.

Паводле Politico, Уіткаф і Джарэд Кушнэр маюць намер дамагацца непасрэднага ўдзелу эўрапейскіх прадстаўнікоў ужо ў наступным раундзе. Кушнэр — бізнэсовец і магнат у сфэры нерухомасьці, Трамп прызначыў яго спэцыяльным пасланьнікам па пытаньнях міру.

Перад пачаткам трохбаковай сустрэчы Кушнэр і Уіткаф мусілі правесьці кансультацыі з эўрапейскімі прадстаўнікамі. Паводле ўкраінскага выданьня, ішлося пра партнэраў з Украіны, Эўразьвязу, НАТО, Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі і Італіі.

Гэта не першы кантакт амэрыканскіх пасланьнікаў з абодвума бакамі. 5 верасьня 2026 году Уіткаф прыляцеў у Расею, а 6 верасьня ў Кіеве разам з Кушнэрам сустрэўся зь Зяленскім. Паводле іх слоў, расейскі бок гатовы абмяркоўваць далейшае прасоўваньне перамоўнага працэсу. Кушнэр назваў свае паездкі ў Расею і ва Ўкраіну ўдалымі.

Каментары