Гісторыя Архівы

Арышты беларусаў у Латвіі

У Латвіі палітычная паліцыя арыштавала дырэктара беларускае гімназіі ў Дзьвінску і некалькіх настаўнікаў у час выпускных экзаменаў. Газэта лічыць, што арыштаваныя — культурныя працаўнікі, і сьведчыць аб дагэтуль неспыненых перасьледах.

Арышты беларусаў у Латвіі

13 чэрвеня, ў часе выпускных экзаменаў у Дзьвінскай Беларускай Гімназіі, латвійская палітычная паліцыя арыштавала бяз ніякае прычыны дырэктара Гімназіі, грам. Івана Краскоўскага, і вучыцялёў яе: Андрэя Якубецкага, Корці і Пауліну Мядзёлку-Грыбовую, як „палітычных праступнікаў“. Экзамены спыніліся.

Гэты першы гвалт улады над беларусамі ў Латвіі выклікаў вельмі цяжкое ўражаньне і агульнае абурэньне сярод беларускага грамадзянства, тым балей, што арыштаваныя — выключна культурныя працаўнікі і ніякай палітычнай дзейнасьцяй у Латвіі не займаліся. Абураны і лепшыя прадстаўнікі латвійскага грамадзянства.

Яшчэ раней, бо ў канцы мая, быў арыштаваны былы дырэктар Беларускае Гімназіі ў Люцыне, К. Езавітаў. Як нас паведамляюць, сьледавацель не прадстаўляе яму абвінавачаньня і не звальняе затым, што палітычная паліцыя ўсё яшчэ „шукае“ і ня можа знайсьці няістнуючых довадаў „праступнае“ дзейнасьці Езавітава.

Думаюць, што ўсе гэтыя гвалты над беларусамі — вынік ілжывых данасаў нашых адвечных „прыяцеляў“….

Каментары