Гісторыя Архівы

Да падарожы п. Прэзыдэнта Польскае Рэспублікі

Павятовыя соймікі Заходняе Беларусі выдалі 115 мільёнаў марак на прыём прэзыдэнта падчас ягоных паездак.

Да падарожы п. Прэзыдэнта Польскае Рэспублікі

„Glos Prawdy“ піша, што на прыём п. Прэзыдэнта ў часе апошняе падарожы яго па Заходняй Беларусі (на „трыумфальныя брамы“, банкеты і г. д.) павятовыя соймікі выдалі разам 115 мільярдаў марак, а іменна: Слонімскі соймік—39 мільярдаў, Лідзкі—46 мільярдаў і Навагрэдзкі—30 мільярдаў. У Наваградку цэлы рад урадаўцаў спыніў з прычыны прыезду п. Прэзыдэнта на некалькі дзён сваю дзейнасьць, бо памяшчэньне іх было ўжыта дзеля прыёму высокага госьця…

Каментары