30 сакавіка адбылася Менская краязнаўчая канфэрэнцыя, скліканая Цантральным Бюро Краязнаўства пры Інбелкульце. Галоўнай мэтай канфэрэнцыі было—аб'яднаць усіх працаўнікоў, якія аддаюць свае сілы на ізучэньне краю, прыцягнуць да гэтае працы асоб зацікаўленых, знайсьці шчыльную сувязь паміж істнуючымі краязнаўчымі арганізацыямі і Цантральным Бюро і супольнымі сіламі выпрацаваць той напрамак, у якім кіравацца для большага посьпеху ў наладжаньні працы.
Старшыня Бюро А. Смоліч зрабіў даклад аб заданьнях краязнаўчай працы і даў прыкладную схэму арганізацыі. Па яго думцы пры Ц. Бюро закладаецца „Навуковая кансультацыя“, якая канчаткова апрацоўвала-б здабытыя на мяйсцох матарыялы, а таксама давала-б указаньні, інструкцыі і пляны аб правідлавай працы. Пад кіраўніцтвам Бюро знаходзяцца павятовыя краязнаўчыя таварыствы, якія закладаюць свае аддзяленьні ў валасьцёх і ў больш-менш падхадзячых мяйсцох не-адміністрацыйнага характару. Сябры таварыстваў і аддзяленьняў непасрэдна вядуць зьбірацельную і пасільную дасьледчую працу, вынікі якой напраўляюць у вышэйшыя ўстановы, альбо непасрэдна ў Бюро. Дзеля наладжаньня гэтай сеткі таварыстваў, дзеля яе ажыўленьня і інструаваньня вялікую ролю, па думцы дакладчыка, могуць адыграць студэнты і студэнцкія гурткі.
Канфэрэнцыя прызнала гэту схэму рацыянальна пастроенай і выказала пажаданьне, каб пры Бюро была арганізавана студэнцкая сэкцыя.
Вучоны сэкратар Бюро Скандракоў зрабіў даклад аб узаемаадносінах паміж школай і краязнаўчымі арганізацыямі.
Урэшце, рад сяброў злажылі даклады інфармацыйнага характару:
Пр. Пічэта — пра крыніцы беларускай гісторыі, Харлаповіч—пра палажэньне цантральнага музэю, Барашка—пра Цэнтрархіў.
Сьцяпуржынскі, як прыклад дасьледчай краязнаўчай працы, прачытаў свой твор: „Гісторыя Менску“.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…