Гісторыя Архівы

Новая канфэрэнцыя

Саюзьнікі збяруцца на канфэрэнцыю ў Лёндане 16 ліпеня, але Японія і Амэрыка возьмуць удзел толькі ў асобных справах. Першае пытаньне — як выканаць праграму камісіі экспэртаў.

Новая канфэрэнцыя

Апошнія газэты прынясьлі новыя весткі аб праектаванай Эрыо і Мак-Дональдам канфэрэнцыі.

Канфэрэнцыя саюзных дзяржаваў мае сабрацца 16-га ліпня. Учасьце Японіі і Амэрыкі забясьпечаны толькі ў справах, якія яны вызначаць самі. Англійскія домініі будуць мець толькі дарадчы голас. Першым пунктам павесткі будзе справа правядзеньня ў жыцьцё праграмы адшкадаваньняў камісіі экспэртаў. Нямеччына будзе запрошана, каб практычна вырашыць гэтае галоўнае пытаньне.

Каментары