Гісторыя Архівы

Канфэрэнцыя Балтыцкіх дзяржаваў у Коўні

У Коўне сабраліся літоўцы, латышы і эстонцы. „Słowo“ бачыць у гэтым эканамічнае збліжэньне супраць Польшчы, а Гальванаўскас хоча стварыць у Лізе Нацыяў супольны фронт.

Канфэрэнцыя Балтыцкіх дзяржаваў у Коўні

19 г. м. пачалася у Коўні літоўска-латвійска-эстонская канфэрэнцыя, так доўга аткладаная.

Канфэрэнцыя мае перадусім мэты эканамічнага паразуменьня гэтых дзяржаваў, але зусім правільна кажа „Słowo“, што на падставе лучнасьці эканамічнай будзе дасягнена і палітычнае збліжэньне, якое „перадусім будзе скіравана проці Польшчы“.

П. Гальванаўскас выразна мае мэтай з 3 балтыцкіх дзяржаваў зрабіць „супольны фронт“ ў Лізе Народаў, (на ўзор Малай-Антанты), дзе ён мае намер ізноў падняць пытаньне аб Вільні.

Каментары