Гісторыя Архівы

Няўрэгуляваная справа

Парыскі „Матэн“ папярэджвае, што літоўская непрымірымасьць і польскі ўпарты намер утрымаць Вільню могуць зьмяніць мір у рэгіёне. Канфэрэнцыя паслоў справу яшчэ не вырашыла.

Няўрэгуляваная справа

22/V адбылося ў Парыжы паседжаньне канфэрэнцы паслоў. Напярэдадні гэтага паседжаньня газэта „Матэн“ пісала: „З прычыны паднясеньня, якое выяўляе Літва, і нязломнай волі Польшчы ў справе ўтрыманьня Вільні, прызнанай ёй 3/II—1923 г., можна апасацца выпадкаў, якія могуць забурыць мір гэтых абшараў.

Паслы вялікіх дзяржаў прызнаюць неабходным хуткае ўмяшацельства ў гэтую справу“…

Канфэрэнцыя паслоў, як ведама, яшчэ ня вырашыла аканчальна гэтай справы і мае заняцца ёю ў бліжэйшыя дні, бо ведама, што Ліга Народаў толькі дараджае тое ці іншае вырашэньне падобных справаў, калі да яе зьвернуцца заінтэрасаваныя стораны.

Каментары