Гісторыя Архівы

Прароцтвы Зіноўева

Выступаючы ў Маскве на кангрэсе Камінтэрну, Зіноўеў прадказаў, што пасьля дэмакратычна-пацыфісцкага часу надыдзе пара фашызму і рэакцыі. Ён называе левыя ўрады спадарожнікамі буржуазіі і заклікае змагацца з правымі ўхіламі.

Прароцтвы Зіноўева

На пятым кангрэсе Камінтэрну ў Маскве Зіноўеў, напомніўшы прароцтвы 4 кангрэсу аб набліжэньні дэмакратычнае пацыфістскае эры ў Эўропе і магчымасьці пераходу ў Англіі ўлады да работніцкае партыі, а ў Францыі—левага блёку,—сказаў:

„Пятаму кангрэсу прыдзецца прарочыць, што на зьмену гэтае эры прыйдзе эра рэакцыі і фашызму“.

Зіноўеў глядзіць на левыя ўрады ў буржуазных гаспадарствах, як на саюзьнікаў буржуазіі—яе левае крыло, і заклікае да барацьбы з ухіленьнямі ўправа сярод некаторых партыяў Інтэрнацыяналу.

Каментары