Гісторыя Архівы

„Расейская партыя“

Рэдакцыя атрымала новыя матэрыялы пра ўрадавую задуму зьлепіць у Вільні „расейскую партыю“ з разьлікам адарваць беларускую інтэлігенцыю ад яе роднай культуры. Асобнага чалавека для гэтага запрасілі ў Варшаву.

„Расейская партыя“

Мы атрымалі новыя матэрыялы, якія пацьвярджаюць зьмешчаную ў нас вестку аб фабрыкаваньні ўрадовымі кругамі „расейскай партыі“, якая павінна працаваць над адрываньнем беларускіх інтэлігэнтаў, узгадаваных у расейскай культуры.

12 чэрвеня ў міністэрства ўнутраных спраў у Варшаве быў выкліканы з Горадні нейкі Крачкевіч, які тамака быў выпусьціў пару нумароў „полонофільскае“ газэты ў расейскай мове. Гэтаму вось пану і было запрапанавана выдаваць далей ягонную газэціну за грошы ад ураду. Крачкевічу дадзена была асыгноўка на атрыманьне ў Горадні з дзяржаўнае касы некаторае сумы грошы. Аднак, мінітэрства так скупіцца, што кандыдат на „супрацоўніка“ ўраду вельмі вагаецца: ці варта за гэткую драбніцу аддаць сваё імя і свае сілы?

Каментары