Гісторыя Архівы

Расшыфроўка „Ай Кітаба“

Беларускае навуковае таварыства даслала ў Прагу рукапіс XVI стагодзьдзя, напісаны па-беларуску арабскімі літарамі. Ужо расшыфраваныя старонкі паказваюць, што гэта выключна каштоўны помнік старой пісьменнасьці.

Расшыфроўка „Ай Кітаба“

Як мы даведаліся, перасланы Беларускім Навуковым Таварыствам у Прагу дзеля расшыфроўкі рукапіс „Ай Кітаб“ (Сьвятая кніга), напісаны па-беларуску арабскімі літэрамі (канец XVI ст.), расчытываецца пад кіраўніцтвам арабіста праф. Ружычкі, пры ўчасьці праф. д-ра Таўэра і Янкі Станкевіча.

Дагэтуль расшыфраваны (перапісаны на лацінскія літары) 25 старонак рукапісу. З гэтага ўжо можна зрабіць вывад, што „Ай Кітаб“ з боку мовы зьяўляецца найцікавейшым памятнікам нашага старадаўнага пісьменства. Расчытаньне яго шмат дапаможа навуковым дасьледам аб беларускай мове.

Каментары