Гісторыя Архівы

Выйшлі з друку гэткія беларускія кнігі

Пералік новых беларускіх кніг 1924 году: гісторыя Беларусі Пічэты, падручнік геомэтрыі, фізыка, кніга пра лубін і зборнік вершаў Журбы. Выданьні надрукаваныя на добрай паперы, з чыстым друкам.

Выйшлі з друку гэткія беларускія кнігі

Гісторыя Беларусі. — Праф. У. Пічэта. Частка першая. Дзяржаўнае Выдавецтва Масква-Ленінград, 1924 г. 132 стр. вялікага фармату. Кніга абхоплівае пэрыяд ад пачатку гісторыі да Люблінскай вуніі 1569 г.

Пачатковая геомэтрыя. — Ф. Г. Мікельсар, пер. А. Круталевіча. Дзярж. Выд. Масква-Ленінград, 1924 г.

Фізыка.—Н. В. Кашын.—Частка першая. Дзярж. Выд. Масква-Ленінград, 1924 г.

Лубін і яго культура.—Аграном. Л. Калівінскі. Бел. Каапэр. Выд. Т-ва „Савецкая Беларусь“, Менск, 1924 г.

Заранкі (зборнік вершаў).—Я. Журбы. Бел. Каап. Выд. Т-ва „Савецкая Беларусь“. Менск, 1924 г. 100 стр. малога фармату.

Кніжкі выдадзены на добрай паперы. Друк чысты. Малюнкі добрыя.

Каментары