Гісторыя Архівы

Разстрэл 19-летняга камуніста

Газэта „Robotnik“ абураецца тым, што польскі ваенны суд расстраляў дзевятнаццацігадовага камуніста з Лодзі, пакуль Вечоркевіч і Багінскі былі памілаваныя. Левыя ўнеслі ў Сойм інтэрпэляцыю.

Разстрэл 19-летняга камуніста

Газета „Robotnik“ вельмі востра нападае на Польскі ўрад за разстрэл па прыгавору ваеннага-палявога суда 19-летняга Энгеля, сябры саюзу камуністычнае моладзі ў Лодзі, які забіў правакатара Лучака, „конфідэнта“ палітычнае паліцыі.

Прэзыдэнт Войцеховскі, пасьля нарады з міністрам унутраніх спраў, Выгановскім, адкінуў просьбу аб памілаваньні. Гэта зварачае на сябе асаблівую ўвагу з прычыны памілаваньня Вечоркевіча і Багінскага…

У Сойм унесены левымі партыямі інтэрпаляцыі ў справе растрэлу непаўналетняга хлапца.

Каментары