Гісторыя Архівы

Сацыялістычны ўрад у Даніі

У Даніі пасьля банкруцтва нацыянал-лібэралаў уладу ўзялі сацыялісты на чале са Стаўнінгам. Аўтар лічыць знакам часу, што сяляне даверылі яе марксісцкай партыі.

Сацыялістычны ўрад у Даніі

У Даніі, пасьля поўнага банкруцтва, а нават асабістай кампрамітацыі ўраду нацыянал-лібэралаў і радыкалаў, новыя выбары далі ў парлямэнце большасьць, праўда, невялікую (2-х галасоў) сацыялістам, і кароль быў змушаны даручыць сфармаваньне габінэту вядомаму дацкаму сацыялісту Стаўнінгу. Вельмі цікава для нас, што Данія, таксама як Беларусь, край—амаль ня выключна сялянскі, і гэтае даверые сялянства да сацыялістычнай—марксістаўскай партыі — зусім новае зьявішча,—знаменная азнака часу.

Новы прэм‘ер абвясьціў, што яго праграма складаецца з некалькіх слоў: праз дэмакратызм да сацыялізму. На першы плян высоўваюцца справы падняцьця дабрабыту працуючых масаў і прадуктыўнасьці краю.

Каментары