Гісторыя Архівы

У Менску рыхтуюцца да друку

У Менску рыхтуюць да друку нарысы па гісторыі беларускага мастацтва і хрэстаматыі па гісторыі Беларусі. Выданьне хрэстаматыяў зойме каля трох гадоў.

У Менску рыхтуюцца да друку

Гісторыя беларускага мастацтва. Выкладчык гісторыі беларускага мастацтва ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце М. М. Шчакаціхін напісаў „Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва“, якія абхопліваюць час з дванаццатага па семнаццатае стагодзьдзе.

„Нарысы“ маюць выйсьці ўвосень г. г. кніжкаю каля 15 друкаваных аркушаў з больш чым сотняю ілюстрацыяў.

Хрэстаматыя па гісторыі Беларусі. Сацыяльна-гістарычная сэкцыя Інбелкульту занялася складаньнем хрэстаматыі па гісторыі Беларусі. У яе ўвойдуць крывіцы па гісторыі Беларусі з 8-9 веку па 1924 г.

Мае быць выпушчана пяць томаў па 10—15 друкаваных аркушаў кожны. У склад рэдакцыйнай калегіі па гэтай справе абраны Пічэта, Дыла і Друшчыц.

Складаньне і выданьне ўсяе хрэстаматыі зойме каля трох гадоў.

Каментары