Гісторыя Архівы

У беларускім музэі імя Івана Луцкевіча

У музэі фатаграфуюць старыя рукапісныя кнігі XV—XVII стагодзьдзяў для юбілейнага выданьня пра гісторыю беларускае кнігі. Сярод друкаваных — „Трыодзь цьвятная“ 1491 году і „Часаслоў“.

У беларускім музэі імя Івана Луцкевіча

У беларускім музэі ім. Івана Луцкевіча адбываецца фатаграфаваньне цікавейшых рукапісных кніг з XV, XVI і XVII сталецьця, а таксама старадрукаў, якія маюць быць выкарыстаны дзеля юбілейнага (скарынскага) выданьня зборнае працы аб гісторыі беларускае кнігі.

Паміж іншымі, сярод старадрукаў ёсьць друкаваная ў Кракаве па царкоўна-славянску з беларускімі ўвагамі кніга „Трыодзь цветная“ з 1491 году (ў друкарні Швайпольта Фіоля) і „Часаслоў“, які быў надрукаваны ў першай маскоўскай друкарні, закладзенай вучнямі беларускага друкара Скарыны—Пятром Мсьціславуцам і Іванам Фёдаравым у 1564 годзе і разбураная цёмнай маскоўскай чэрняй. Апошні друк надзвычайна рэдкі.

Старадаўныя рукапісныя кнігі, пісаныя на Беларусі, адзначаюцца характэрам пісьма, аздоб і рысункаў эвангелістаў.

Каментары