Гісторыя Архівы

Усё яшчэ „пад наглядам паліцыі“

Нямеччына па-ранейшаму пад апекай Антанты: хоць урад зьмяніўся, камісія патрабуе ад Бэрліну лікваідаваць паліцыю і перадаць зводкі аб ваенных запасах.

Усё яшчэ „пад наглядам паліцыі“

Ня гледзячы на зьмены ўраду Антанты, Нямецкая Рэспубліка ўсё яшчэ ня можа вызваліцца з паліцэйскай апекі Антанты. Вось якія дамаганьні ў галіне „ваеннага кантролю“ выслала толькі Рада антанцкіх паслоў да нямецкага ўраду: 1) рэарганізацыя паліцыі, 2) рэфармаваньне прадукцыі ваенных матэрыялаў, 3) выдача лішняга ваеннага матэрыялу, 4) прадстаўленьне дакумэнтаў адносна запасаў гэтых матэрыялаў за ўвесь час ад вайны і 5) забарона ўсякага прывозу і вывазу гэтых матэрыялаў і т. п.

Каментары