Беларусь трапіла ў тройку напрамкаў, дзе расейцы загадзя браніруюць гатэлі на навагоднія сьвяты прыкметна часьцей, чым год таму. Паводле зьвестак Расейскага саюзу туріндустрыі (РСТ) і Ozon Travel, колькасьць браніраваньняў беларускіх гатэляў на пэрыяд з 31 сьнежня па 10 студзеня вырасла ў 4.6 раза ў параўнаньні зь леташнім годам.
Такі ж рост, паводле зьвестак РСТ, паказала Абхазія. Тайлянд у гэтым рэйтынгу раньніх браніраваньняў вырас у 1.6 раза.
Увогуле попыт расейцаў на раньнія браніраваньні замежных гатэляў на пэрыяд з 31 сьнежня 2026 году па 10 студзеня 2027 году, паводле зьвестак РСТ, вырас болей чым у два разы. Авіяквіткі, паводле тых жа зьвестак, купляюць у 1.8 раза часьцей, чым годам раней.
Моцны рост паказваюць таксама Эгіпет, дзе браніраваньняў стала ў 3.2 раза болей, і Арменія, дзе попыт вырас амаль удвая.
Год таму, як вынікае з тых жа зьвестак, на Беларусь прыпадала 35% замежных гатэльных браніраваньняў расейцаў на сьвяты. Як зьмянілася гэтая доля цяпер, невядома.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…