Гісторыя Архівы

Беларуская опэра Цэзара Кюі

Майстроўня пераклала на беларускую мову камічную оперу Цэзара Кюі, якую збіраецца паставіць восенню. Над перакладам і рытмікай працавалі дырэктар Аляхновіч і артыст Бэйэр.

Беларуская опэра Цэзара Кюі

У Беларускай Драматычнай Майстроўні. Грукай працаўнікоў Майстроўні скончаны пераклад на беларускую мову камічнае опэры вядомага кампазытара Цэзара Кюі „Сын Мандарына“. Пераклад зроблены пад рэдакцыяй Дырэктара Майстроўні Фр. Аляхновіча, а з рытмічнага боку — пад кіраўніцтвам артысты В. Бэйэра.

Опэра пойдзе ў восені гэтага году.

Каментары