Гісторыя Архівы

Магілёўскі навуковы музэй

Музэй у Магілёве існуе з 1919 году і складаецца з шасьці аддзелаў: ад мастацтва да прыродазнаўства. У ягонай бібліятэцы налічваюць каля 75 тысяч тамоў, пераважна старадрукаў.

Магілёўскі навуковы музэй

Магілёўскі музэй пачаў істнаваць у 1919 годзе. У склад яго ўвайшлі: музэйны фонд бышага Магілёўскага губ. архіву, бышая царкоўна археолёгічная схоўніца і прыродазнаўчы музэй бышага Магілёўскага земства. Гэты асноўны фонд быў папоўнены розными мастацкімі рэчамі з маемасьці магілёўскай буржуазеі і са складаў Магілёўскай Рады Нар. Гаспадаркі.

Цяпер музэй мае гэткія аддзелы:

1) Аддзел мастацтва і малярства.

2) Аддзел рэлігійнага мастацтва — старое беларускае мастацтва.

3) Аддзел гісторыка-архэолёгічны.

Нумізматычны пададдзел, куды ўваходзіць да 3000 штук розных манэт, мэдаляў і г. д.

4) Аддзел этнаграфічны—хатнія рэчы магілёўскага беларуса і прадукты мяйсцовай прамысловасьці.

5) Аддзел прыродазнаўства.

6) Біблятэка, маючая да 75000 тамоў, у большасьці—старадрукаў.

Каментары