Мы атрымалі новыя матэрыялы, якія пацьвярджаюць зьмешчаную ў нас вестку аб фабрыкаваньні ўрадовымі кругамі „расейскай партыі“, якая павінна працаваць над адрываньнем беларускіх інтэлігэнтаў, узгадаваных у расейскай культуры.
12 чэрвеня ў міністэрства ўнутраных спраў у Варшаве быў выкліканы з Горадні нейкі Крачкевіч, які тамака быў выпусьціў пару нумароў „полонофільскае“ газэты ў расейскай мове. Гэтаму вось пану і было запрапанавана выдаваць далей ягонную газэціну за грошы ад ураду. Крачкевічу дадзена была асыгноўка на атрыманьне ў Горадні з дзяржаўнае касы некаторае сумы грошы. Аднак, мінітэрства так скупіцца, што кандыдат на „супрацоўніка“ ўраду вельмі вагаецца: ці варта за гэткую драбніцу аддаць сваё імя і свае сілы?
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…