Гісторыя Архівы

Сярод царкоўнікаў

Абнаўленцкая царква БССР на зьезьдзе ў Магілёве стварыла ўласны сынод на чале з мітрапалітам Сэрафімам і заклікала вернікаў скончыць з „ціханаўшчынай“, якая, на яе думку, нашкодзіла царкве.

Сярод царкоўнікаў

Зьезд прадстаўнікоў абнаўленцкай царквы БСРР, які адбыўся ў Магілёве, на апошнім пасяджэньні пастанавіў заснаваць вобласнае ўпраўленьне пад назваю Беларускага царкоўнага сыноду.

У склад сыноду выбраны 7 сяброў, з мітрапалітам Сэрафімам на чале.

З мэтаю намечаньня новых шляхоў далейшага царкоўнага жыцьця ў Беларусі, сынод выпусьціў да „ўсяе паствы“ адозву, у якой заклікае „пакончыць як найхутчэй з „ціханаўшчынай“, пусьціўшай на Беларусі глыбокія караньні па віне мітрапаліта Мэлхісэдэка“.

Каментары