Гісторыя Архівы

Усенароднае галасаваньне аб адшкадаваньнях

Нямецкія сацыял-дэмакраты хочуць вынесьці на ўсенароднае галасаваньне плян рэпарацыяў, прапанаваны экспэртамі Антанты. Урад і правыя супраць, але канстытуцыя дае на гэта права, калі рэфэрэндуму запатрабуе дзясятая частка выбаршчыкаў.

Усенароднае галасаваньне аб адшкадаваньнях

Нямецкія сацыял-дэмакраты прынялі пастанову дамагацца ад ураду перадачы пытаньня аб прыняцьці выпрацаванага рэчазнаўцамі Антанты пляну адшкадаваньняў — на ўсенароднае галасаваньне (гэтак званы „рэфэрэндум”).

Урад і правыя партыі баяцца гэткага „рызыкоўнага кроку”… Але сац.-дэм. стаяць моцна на праўным грунце, бо арт. 75 канстытуцыі дае права патрабаваць рэфэрэндума, калі за гэта выкажыцца 1/10 частка ўсіх выбаршчыкаў, — якую аж з лішкам маюць с.-д.

Каментары