Маёвае сьвята пачалося вельмі ўрачыста. У работніцкім паходзе нясьлі 21 чырвоных штандараў клясавых прафэсіянальных саюзаў. У часе паходу ўсьцяж адбываліся сутычкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй.
Прамаўлялі: старшыня Рады праф. саюзаў Мазуркевіч, нейкі прадстаўнік прэсы, які вызваў абурэньне пахвальбой Пілсудскага, пасьля беларускі пасол Сымон Рак-Міхайлоўскі, які прывітаў сабраных ад імя сацыялістычных паслоў Белар. Пасольскага Клюбу і быў горача вітаны гарадзенскімі работнікамі. У часе прамовы чацьвертага прамоўцы, Грабоўскага, прадстаўніка саюза работнікаў па абработцы дрэва, паліцыя разагнала веча.
З Брыгідзкае вуліцы проці дэманстрантаў выскачыў атрад паліцыі з штыхамі на вінтоўках, як у атаку.
Не абыйшлося без арыштаў. Арыштаваны два работнікі саюза спажывецкага, адзін — работнікаў па дрэву (Міхал Сементкоўскі), адна работніца з фабрыкі Шэрашэўскага, ды адзін невядомы.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…