паслоў з Беларускага Клюбу да п. міністра зямельных рэформ у справе заняцьця пад вайсковае асадніцтва сэрвітутнае пашы жыхараў вёскі Зарэчча, Гарадзейскае гміны, Нясьвіскага пав.
Ад часу скасаваныя прыгону сяляне вёскі Зарэчча (Гарадзейскае гміны, Нясьвіскага пав.) карысталіся сэрвітутнай пашай у двары Зарэчча. Пасьля заняцьця беларускіх абшараў польскаю ўладаю пачалася калянізацыйная палітыка на гэтых землях, і з чароду было прыступлена також да парцэляцыі памянёнага двара Зарэчча пад вайсковае асадніцтва. У сувязі з распачатай парцэляцыйнай работай сяляне вёскі Зарэчча некалькі разоў зварачаліся да павятовага земскага ўраду з просьбай пакінуць сэрвітутную пашу дзеля далейшага карыстаньня сялян. Земскі ўрад абяцаўся споўніць іх просьбу, аднак у выніку аказалася тое, што сёлета асаднікі зусім забаранілі сялянам карыстацца пашай.
Таксама асталіся неспоўненымі просьбы малазямельных салян вёскі Зарэчча, каб ім былі выдзелены ўчасткі зямлі ў парцэляваным двары.
Гэтак беларуская зямля, аблітая крывёй і потам працоўнага народу, аддаецца прышлым людзям. Польскі ўрад пасьледавальна імкнецца да гаспадарчага ўціску беларускага насяленьня, да вырываньня ў яго зямлі, да правядзеньня эканамічнага прыгону….
Дзеля вышэйшага, пазываючыся на лёзунгі справядлівасьці, падпісаныя пытаюцца ў пана міністра:
1) Ці маніцца вярнуць сялянам вёскі Зарэчча пашу?
2) Ці маніцца выдзяляць тутэйшым малазямельным сялянам адпаведныя ўчасткі зямлі ў двары Зарэчча?
Варшава, дня 27 мая 1924 г.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…