У пашыранай Беларусі ёсьць 70,4% беларусаў, 16,7% вялікарусаў, 9,7% жыдоў, 2,2% палякоў і 1% іншых нацыянальнасьцяў.
Прасьвета. У самой Меншчыне ёсьць 76 школ-сямігадовак, з іх 34 белар.-рас. (мяшаныя), 28 расейскіх, дзе беларуская мова выкладаецца, як абавязковы прадмет, 9 беларускіх, дзе расейская мова, як прадмет, лічыцца абавязковай, 4 жыдоўскія і 1 польская. Няпоўных сямёхгодак і элемэнтарных школ—1.423, з якіх 1.281 беларускіх, дзе разейская мова выкладаецца, як прадмет, толькі з III году навукі, 57 польскіх (гэта толькі ў аднэй Меншчыне—Рэд.) і 47 жыдоўскіх.
У сямёхгодках, няпоўных сямёхгодках і элемэнтарных школах (прымітывах) 129.885 вучняў, з якіх: беларусаў 110.262, жыдоў 11.883, палякоў 3.345, расейцаў 4.400 і інш. нацыянальнасьцяў 45.
Вучыцельскі пэрсаналь: з 3.309 вучыцялёў — беларусаў—2.584, жыдоў—333,палякоў—107, расейцаў—285 чалавек.
Такі-ж самы абраз прыблізна ў дзіцячых дамох і садох.
Б.Д.У. Адчынены ў 1921 г. ў Менску Беларускі Дзяржаўны Універсытэт мае факультэты: мэдыцынскі, факультэт грамадзкіх навук, пэдагагічны, ранішні і вечаровы рабочы факультэт, з лічбаю студэнтаў больш 4.000 асоб, прафэсароў і іх заступнікаў 214.
Радавая Беларусь мае 2 сельска-гаспадарчыя інстытуты (Менскі і Горацкі), з лічбай студэнтаў у 1.400 чал., спэцыяльны пэдагагічны інстытут ў Віцебску, 2 рабочыя факультэты (ран. і веч.) ў Воршы і 1 раб. факультэт ў Горках, 13 пэдагаг. тэхнікумаў (сэмінарыі), з якіх 4. беларускія, 6 расейскіх, 2 жыдоўскія і 1 польскі; 3 індустрыяльныя тэхнікумы, 6 сельска-гаспадарчых тэхнікумаў, 5 мэдыцынскіх тэхнікумаў, 2 лясных, 2 прамыслова-эканамічныя і 4 музыкальна-мастацкія. Апрача таго ёсьць 24 прафэсыянальна-тэхнічныя школы з 2.000 вучняў, 4 сельска-гаспадарчыя школы з 300 вучняў, 7 паказальна-прыкладных майстроўняў з 365 вучнямі і 13 розных курсаў з 2.120 вучнямі.
Агульная лічба студэнтаў у вышэйшых школах Радавае Беларускае Рэспублікі выносіць 6.500 чалав.
У Менску істнуе Інстытут Беларускае Культуры, як зачатак Беларускай Акадэміі Навук.
Тэатр. Вялікія пасьпехі за апошні год зрабіў Беларускі Дзяржаўны Тэатр у Менску, які паўстаў да жыцьця 3 гады назад. Тэатр ставіць рад беларускіх п‘есаў і перакладзеных (Мольер і інш.). Цяпер тэатр—па заданьню Беларускага Ўраду—аб‘яжджае нядаўна далучаныя да Беларускай Рэспублікі гарады Віцебск, Магілёў і інш. і знаёміць насяленьне з дасягненьнямі беларускага нацыянальнага тэатру. А дасягненьні гэтыя за такі невялікі час аграмадныя: старанная пастаноўка, саліднае і прыгожае выкананьне, гарманічнае злучэньне драмы, балету і сьпеваў—усё гэта робіць тэатр цікавым. Надта цікавым зьяўляецца ў тэатры выкананьне беларускіх нацыянальных сьпеваў.
Стараннасьць і зацікаўленасьць Ураду Б.С.РР. да спраў Народнае Прасьветы ў Белар. Рэспубліцы найлепш можна ілюстраваць цыфрамі: у бюджэце Бел. Сац. Рад. Рэспублікі Народная Прасьвета займае 30,4 працэнтаў.
З прычыны заняпаду Беларусі ў дарэвалюцыйныя часы, цяпер уся работа дзяржаўных органаў Рэспублікі і партыйных ідзець па лінійй народнае асьветы, да змаганьня з няпісьменнасьцю і да зьліквідаваньня яе.
Газэты. На ўсіх чатырох мовах, ужываных у Б.С.Р.Р., выдаюцца газэты, 3—на беларускай мове, (адна юнацкая), 2—на расейскай мове (адна юнацкая), 2—на жыдоўскаў мове (адна юнацкая) і 2—на польскай (адна юнацкая). Апрача таго выдаюцца 3 журналы, з якіх 2—на беларускай мове і 1—на расейскай („Народное Хозяйство Белоруссии“). За апошні год ціраж газэт павялічыўся на 50%. У красавіку г. г. на абшарах Радавае Беларусі выходзіла ў тыдзень 231.000 экз. газэт; карэспандэнтаў рабочых і сялян і іншых, якія рэгулярна пішуць у газэты, налічаецца ў Рад. Беларусі да 2.000 асобаў.
Беларускае выдавецтва „Савецкая Беларусь“ выдаець кнігі выключна ў беларускай мове. Перавышаючую большасць з іх складаюць беларускія падручнікі, на якія люднасьць выяўляе вялікае запатрабаваньне.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…