8-га чэрвеня літоўскае грамадзянства сьвяткавала двадцатыя ўгодкі адваяваньня літоўскае прэсы. На жаль, для віленскіх літвіноў гэта зышлося з цяжкім ударам: польская ўлада загадала аднаму з найбольш чынных літоўскіх дзеячоў у Вільні, доктару Альсэйку, да 1-га ліпня зьліквідаваць усе свае справы, выбраць заграничны пашпарт (ведама, за грошы!) і выехаць за межы Польскае Рэспублікі з усей сям'ёй. Калі-б ён ня выехаў самахоць, дык яго прымусова вывязуць у Літву.
Вітаючы праз брацтва літоўскай прэсы з прычыны яе двадцацілетняга юбілею, шлем адначасна віленскаму літоўскаму грамадзянству, утраціўшаму энэргічнага свайго працаўніка, словы шчырага спогаду.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…