Грамадзтва

За мірганьне далёкім сьвятлом у Беларусі пагражае штраф да 450 рублёў

Калі сыгнал прымусіў іншага кіроўцу зьмяніць хуткасьць або напрамак, гэта лічыцца стварэньнем аварыйнай абстаноўкі. Тады магчымае і пазбаўленьне правоў на тэрмін да двух гадоў.

За мірганьне далёкім сьвятлом у Беларусі пагражае штраф да 450 рублёў

Мірганьне далёкім сьвятлом можа скончыцца штрафам да 450 рублёў. Адвакаты Павел Латышаў і Валянціна Корсун патлумачылі, калі такі сыгнал лічыцца парушэньнем і як яго караюць.

Па словах спэцыялістаў, само па сабе выкарыстаньне далёкага сьвятла не па правілах падпадае пад частку 3 артыкула 18.13 КаАП. Пакараньне па ёй — штраф да трох базавых велічынь, гэта значыць да 135 рублёў. Такі штраф датычыць выпадкаў, калі мірганьне не прывяло ні да якіх наступстваў.

Калі празь сыгнал іншы кіроўца зьмяніў хуткасьць або напрамак руху, гэта ўжо стварэньне аварыйнай абстаноўкі паводле часткі 12 таго ж артыкула. Штраф у гэтым выпадку складае ад 5 да 10 базавых велічынь, гэта значыць ад 225 да 450 рублёў. Магчымае і пазбаўленьне правоў на тэрмін да двух гадоў.

У заўвазе да артыкула 18.1 КаАП сказана, што пад стварэньнем аварыйнай абстаноўкі разумеюцца дзеяньні, якія прымусілі іншых удзельнікаў руху зьмяняць хуткасьць, напрамак або прымаць іншыя захады бясьпекі.

Адвакаты адзначаюць: у вядомых ім выпадках інспэктары звычайна абмяжоўваліся вуснымі заўвагамі.

Каментары